OpenLEX
Правовой акт · Законодательство

Решение Совета ЕЭК № 49 от 23.04.2021 О внесении изменений в технический регламент Таможенного союза «О безопасности оборудования, работающего под избыточным давлением» (ТР ТС 032/2013)

действующая редакцияполный текст оригинал

ЕЎРАЗІЙСКАЯ ЭКАНАМІЧНАЯ КАМІСІЯ

САВЕТ

РАШЭННЕ

«23» красавіка 2021 г.

№ 49

г. Нур-Султан

Аб унясенні змяненняў у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы абсталявання, якое працуе пад залішнім ціскам» (ТР МС 032/2013)

У адпаведнасці з артыкулам 52 Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года і пунктам 29 дадатку № 1 да Рэгламенту работы Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацверджанага Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 23 снежня 2014 г. № 98, Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыў:

1. Унесці ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы абсталявання, якое працуе пад залішнім ціскам» (ТР МС 032/2013), прыняты Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 2 ліпеня 2013 г. № 41, змяненні згодна з дадаткам.

2. Гэта Рашэнне ўступае ў сілу па сканчэнні 180 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.

Члены Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі:

Ад РэспублікіАрменія

Ад РэспублікіБеларусь

Ад РэспублікіКазахстан

Ад КыргызскайРэспублікі

Ад РасійскайФедэрацыі

М. Грыгаран

І. Петрышэнка

С. Жумангарын

А. Касымаліеў

А. Авярчук

ДАДАТАК

да Рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі

ад 23 красавіка 2021 г. № 49

ЗМЯНЕННІ,якія ўносяцца ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы абсталявання, якое працуе пад залішнім ціскам» (ТР МС 032/2013)

1. У прэамбуле:

1) абзац першы выключыць;

2) абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Гэты тэхнічны рэгламент устанаўлівае абавязковыя для прымянення і выканання на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – Саюз) адзіныя патрабаванні бяспекі да абсталявання, якое працуе пад залішнім ціскам, што выпускаецца ў абарачэнне і прызначана для прымянення на мытнай тэрыторыі Саюза (далей – абсталяванне).»;

3) у абзацы трэцім словы «Мытнага саюза» замяніць словамі «Саюза (Мытнага саюза)».

2. У пункце 2:

1) па тэксце падпунктаў «а» – «г» словы «максімальна дапушчальны рабочы ціск» у адпаведным склоне замяніць словамі «разліковы ціск» у адпаведным склоне;

2) абзац першы падпункта «а» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«а) сасуды, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары, выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 1 і маюць:»;

3) абзац першы падпункта «б» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«б) сасуды, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары, выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 2 і маюць:»;

4) падпункты «е» – «і» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«е) трубаправоды і арматура, якія маюць разліковы ціск большы за 0,05 МПа, намінальны дыяметр большы за 25 мм, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 1.

Катэгорыі трубаправодаў і арматуры, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 1, прыведзены ў табліцы 6 дадатку № 1 да гэтага тэхнічнага рэгламенту;

ж) трубаправоды і арматура, якія маюць разліковы ціск большы за 0,05 МПа , намінальны дыяметр большы за 32 мм і здабытак значэння разліковага ціску і значэння намінальнага дыяметра, што складае больш за 100 МПа·мм, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 2.

Катэгорыі трубаправодаў і арматуры, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 2, прыведзены ў табліцы 7 дадатку № 1 да гэтага тэхнічнага рэгламенту;

з) трубаправоды і арматура, якія маюць разліковы ціск большы за 0,05 МПа, намінальны дыяметр большы за 25 мм і здабытак значэння разліковага ціску і значэння намінальнага дыяметра, што складае больш за 200 МПа·мм, якія прызначаны для вадкасцей і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 1.

Катэгорыі трубаправодаў і арматуры, якія прызначаны для вадкасцей і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 1, прыведзены ў табліцы 8 дадатку № 1 да гэтага тэхнічнага рэгламенту;

і) трубаправоды і арматура, якія маюць разліковы ціск большы за 1 МПа, намінальны дыяметр большы за 200 мм і здабытак значэння разліковага ціску і значэння намінальнага дыяметра большы за 500 МПа·мм, якія прызначаны для вадкасцей і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 2.

Катэгорыі трубаправодаў і арматуры, якія прызначаны для вадкасцей і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 2, прыведзены ў табліцы 9 дадатку № 1 да гэтага тэхнічнага рэгламенту;»;

5) падпункт «к» дапоўніць словамі «большага за 0,05 МПа»;

6) падпункт «л» выключыць;

7) падпункт «м» дапоўніць словамі «, за выключэннем устройстваў, аднесеных да сродкаў вымярэнняў».

3. Пункт 3 дапоўніць падпунктамі «с» – «ф» наступнага зместу:

«с) сеткі для падачы, размеркавання і адводу вады з тэмпературай 110 °C і менш, а таксама падвадныя вадаводы ў гідрасілавых устаноўках і адпаведныя дэталі аснашчэння;

т) ацяпляльныя прыборы і трубаправоды ў сістэмах вадзянога ацяплення будынкаў і збудаванняў;

у) абсталяванне і элементы абсталявання для сілкавання рухавікоў газападобным палівам (кампрыміраваным прыродным газам, звадкаваным нафтавым газам (або звадкаваным вуглевадародным газам), звадкаваным прыродным газам, дыметылавым эфірам паліўным), спецыяльна распрацаваныя для выкарыстання на колавых транспартных сродках;

ф) апорна-падвесныя сістэмы трубаправодаў і іх элементы.».

4. У пункце 4:

1) абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«4. Для мэт прымянення гэтага тэхнічнага рэгламенту выкарыстоўваюцца паняцці, устаноўленыя Пратаколам аб тэхнічным рэгуляванні ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (дадатак № 9 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года), тыпавымі схемамі ацэнкі адпаведнасці, зацверджанымі Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 красавіка 2018 г. № 44, а таксама паняцці, якія азначаюць наступнае:»;

2) пасля абзаца першага дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«арматура» – тэхнічнае ўстройства, якое ўстанаўліваецца на трубаправодах, а таксама трубных элементах катлоў і сасудаў, прызначанае для кіравання (перакрыцця, прадухілення зваротнага патоку, рэгулявання, размеркавання, змешвання, раздзялення) патокам рабочага асяроддзя, у тым ліку шляхам змянення прахаднога сячэння;»;

3) у абзацы восьмым словы «якія акісляюцца» замяніць словамі «якія акісляюць (акрамя паветра з утрыманнем кіслароду, якое адпавядае натуральнаму саставу атмасфернага паветра)»;

4) абзац трынаццаты выключыць;

5) абзац пятнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ціск намінальны» – разліковы ціск пры тэмпературы 20 °C, які выкарыстоўваецца пры разліку на трываласць абсталявання (арматуры, дэталей і злучэнняў трубаправодаў і да т. п.);»;

6) абзацы шаснаццаты і сямнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«дыяметр намінальны» – параметр, прымяняльны для трубаправодных сістэм і арматуры ў якасці характарыстыкі далучальных частак. Намінальны дыяметр прыблізна раўняецца ўнутранаму дыяметру далучальнага трубаправода, які выражаны ў міліметрах і адпавядае найбліжэйшаму значэнню з рада лікаў, прынятых ва ўстаноўленым парадку, і ўказваецца без абазначэння размернасці;

«ідэнтыфікацыя абсталявання» – працэдура, пры дапамозе якой устанаўліваецца тоеснасць характарыстык абсталявання прыкметам, прадугледжаным для гэтага абсталявання (віду або групы абсталявання) гэтым тэхнічным рэгламентам, дакументамі, указанымі ў пунктах 16 і 45 гэтага тэхнічнага рэгламенту, і прыкметам, указаным у інфармацыі аб абсталяванні, і забяспечваецца магчымасць адназначнага аднясення абсталявання да аб’ектаў тэхнічнага рэгулявання гэтага тэхнічнага рэгламенту;»;

7) абзац васямнаццаты выключыць;

8) абзац дзевятнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«кацёл-утылізатар» – кацёл, у якім выкарыстоўваецца цеплата адыходзячых гарачых газаў, выдзеленая пры працяканні тэхналагічных працэсаў, або пры рабоце рухавікоў, або пры дадатковым гарэнні прадуктаў працэсу і (або) дабавачнага паліва;»;

9) абзац дваццаць пяты выключыць;

10) у абзацы дваццаць дзявятым словы «сасудаў з давядзеннем іх да працаздольнага стану» замяніць словамі «абсталявання з прывядзеннем яго ў працаздольны стан»;

11) пасля абзаца трыццаць першага дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«сасуд з агнявым абагрэвам» – сасуд, у якім рабочае асяроддзе, што знаходзіцца пад ціскам вышэйшым за атмасферны, атрымлівае цяпло ад полымя і прадуктаў згарання праз раздзяляльную сценку;»;

12) пасля абзаца трыццаць шостага дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«трубаправод» – абсталяванне, прызначанае для транспартавання пад залішнім ціскам розных асяроддзяў, якое складаецца са злучаных паміж сабой з прымяненнем нераздымных і (або) раздымных злучэнняў трубаправоднай арматуры, труб, фланцаў і іншых дэталей і элементаў трубаправода, а таксама далучаных да іх дэталей апорна-падвеснай сістэмы, якая забяспечвае бяспечную работу трубаправода. Межы трубаправода вызначаюцца праектам;»;

13) абзац трыццаць сёмы выключыць.

5. Найменне раздзела III дапоўніць словам «Саюза».

6. Пункт 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«5. Абсталяванне выпускаецца ў абарачэнне на рынку Саюза пры яго адпаведнасці патрабаванням гэтага тэхнічнага рэгламенту і іншых тэхнічных рэгламентаў Саюза (Мытнага саюза), дзеянне якіх распаўсюджваецца на гэта абсталяванне, і пры ўмове, што яно прайшло ацэнку адпаведнасці згодна з раздзелам VI гэтага тэхнічнага рэгламенту і іншымі тэхнічнымі рэгламентамі Саюза (Мытнага саюза), дзеянне якіх на яго распаўсюджваецца.».

7. У пункце 6 словы «дзяржаў – членаў Мытнага саюза» замяніць словам «Саюза».

8. У пункце 8:

1) падпункт «ж» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ж) перавышэнне ціску (ціск перавышае рабочы або разліковы, указаны ў эксплуатацыйнай дакументацыі);»;

2) падпункт «і» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«і) карозія і іншыя віды зносу матэрыялу элементаў абсталявання;»;

3) у падпункце «п» словы «ўзроўню рабочага асяроддзя» замяніць словамі «ўзроўню вадкага рабочага асяроддзя»;

4) у падпункце «р» слова «кацёл» замяніць словам «абсталяванне»;

5) у падпункце «с» словы «ў тракце катла» замяніць словамі «ў абсталяванні», слова «ўзроўню» выключыць;

6) у падпункце «у» словы «ўзроўню рабочага асяроддзя» замяніць словамі «ўзроўню вадкага рабочага асяроддзя».

9. Пункт 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«9. Пры распрацоўцы (праектаванні) абсталявання і яго элементаў павінны быць ідэнтыфікаваны і ўлічаны небяспечныя фактары. Забеспячэнне прымальнага ўзроўню рызык пры распрацоўцы (праектаванні) ажыццяўляецца з дапамогай разліку на трываласць і выканання комплексу тэхнічных патрабаванняў эксперыментальным, экспертным метадамі або па даных эксплуатацыі аналагічнага абсталявання.».

10. Пункт 11 дапоўніць абзацамі наступнага зместу:

«У камплект дакументаў, якія абгрунтоўваюць бяспеку абсталявання з улікам усіх характэрных для яго фактараў небяспекі і патрабаванняў бяспекі, уваходзяць:

тэхнічнае заданне, тэхнічныя ўмовы або іншыя дакументы, у якіх устанаўліваюцца патрабаванні да абсталявання на стадыях распрацоўкі (праектавання) і вытворчасці (вырабу);

праектная (канструктарская) дакументацыя (чарцяжы, схемы, спецыфікацыі, разлікі);

тэхнічная дакументацыя, якая прыкладаецца да абсталявання;

справаздачныя дакументы па выпрабаваннях (пратаколы, заключэнні, акты, пасведчанні);

іншыя дакументы, якія ўтрымліваюць ацэнку рызыкі і эксплуатацыйнай надзейнасці (пры наяўнасці).

Для катлоў, сасудаў і трубаправодаў, пры распрацоўцы (праектаванні) якіх прымяняліся стандарты, што ўстанаўліваюць канкрэтныя патрабаванні бяспекі да абсталявання, уключаныя ў пералік стандартаў, у выніку прымянення якіх на добраахвотнай аснове забяспечваецца выкананне патрабаванняў гэтага тэхнічнага рэгламенту, дакументамі, якія абгрунтоўваюць бяспеку, з’яўляюцца разлік на трываласць і звязаныя з ім патрабаванні стандартаў, уключаных ва ўказаны пералік.

Для абсталявання, пры распрацоўцы (праектаванні) якога не прымяняліся стандарты, што ўстанаўліваюць канкрэтныя патрабаванні бяспекі да абсталявання, уключаныя ў пералік стандартаў, у выніку прымянення якіх на добраахвотнай аснове забяспечваецца выкананне патрабаванняў гэтага тэхнічнага рэгламенту, камплект дакументаў, якія абгрунтоўваюць бяспеку, дапаўняецца дакументам, які пацвярджае, што прынятыя тэхнічныя рашэнні забяспечваюць узровень бяспекі абсталявання не ніжэйшы за ўзровень, устаноўлены стандартамі, уключанымі ва ўказаны пералік.».

11. У пункце 16:

1) падпункт «а» дапоўніць словамі «або дакументы, якія забяспечваюць ідэнтыфікацыю для элементаў (зборачных адзінак, дэталей) і камплектуючых вырабаў»;

2) падпункт «б» выключыць;

3) падпункт «в» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«в) зборачны чарцёж або чарцёж з указаннем асноўных памераў (для арматуры, дэталей трубаправодаў і фланцаў дапускаецца малюнак з указаннем асноўных памераў);»;

4) падпункт «е» дапоўніць словамі «(для арматуры, дэталей трубаправодаў і фланцаў дапускаецца выпіска з разліку)»;

5) падпункт «ж» дапоўніць словамі «(акрамя элементаў (зборачных адзінак, дэталей) абсталявання і камплектуючых вырабаў)».

12. Дапоўніць пунктам 161 наступнага зместу:

«161. Тэхнічная дакументацыя, складзеная на замежнай мове, суправаджаецца перакладам на рускую мову і (або) у выпадку наяўнасці адпаведнага патрабавання ў заканадаўстве дзяржавы – члена Саюза (далей – дзяржава-член) – на дзяржаўную мову дзяржавы-члена.».

13. У пункце 17:

1) у абзацы другім словы «Мытнага саюза» замяніць словам «Саюза»;

2) абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«У пашпарце абсталявання ставіцца подпіс адказнай асобы вытворцы, пячаць вытворцы (калі абавязковая наяўнасць пячаці ў юрыдычнай асобы або фізічнай асобы, зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, прадугледжана заканадаўствам дзяржавы-члена) і ўказваецца дата яго афармлення.».

14. У пункце 19:

1) падпункты «а» і «б» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«а) найменні і адрасы эксплуатуючай арганізацыі, а таксама вытворцы трубаправода;

б) найменне і катэгорыя трубаправода;»;

2) падпункты «г» і «д» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«г) найменне і група рабочага асяроддзя;

д) разліковы ціск, МПа (кгс/см2), рабочы ціск, МПа (кгс/см2), разліковая тэмпература сценкі, °C, рабочая тэмпература рабочага асяроддзя, °C;».

15. У пункце 20:

1) у абзацы дзясятым падпункта «а» словы «і яго элементаў» выключыць;

2) абзац другі падпункта «б» пасля слова «згарання,» дапоўніць словамі «МДж/м3 (ккал/м3) або»;

3) падпункты «з» і «і» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«з) звесткі аб асноўных элементах катла, вырабленых (зробленых) з ліставой сталі (звесткі аб колькасці, памерах, матэрыяле, зварцы і тэрмаапрацоўцы, выніках вымяральнага і неразбуральнага кантролю, выпрабаваннях нераздымных злучэнняў, гідраўлічных (пнеўматычных) выпрабаваннях і да т. п.);

і) звесткі аб элементах катла, вырабленых (зробленых) з труб (у тым ліку колькасць, памеры, матэрыял, зварка і тэрмаапрацоўка, звесткі аб выніках вымяральнага і неразбуральнага кантролю, выпрабаваннях нераздымных злучэнняў, гідраўлічных (пнеўматычных) выпрабаваннях і да т. п.);».

16. У пункце 21:

1) у падпункце «а»:

пасля другога абзаца дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«найменне сасуда;»;

дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«дапушчальная колькасць цыклаў нагружэння ў выпадку, калі значэнні амплітуды напружанняў вызначальныя;»;

2) абзац пяты падпункта «б» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«мінімальна дапушчальная тэмпература сценкі сасуда пры разліковым ціску, °С;»;

3) падпункт «в» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«в) звесткі аб асноўных частках (звесткі аб іх колькасці, памерах, звесткі аб матэрыялах, зварцы (пайцы) і тэрмаапрацоўцы), выніках вымяральнага і неразбуральнага кантролю, выпрабаваннях нераздымных злучэнняў, гідраўлічных (пнеўматычных) выпрабаваннях і да т. п.);»;

4) у падпункце «д» словы «разліковы ціск» замяніць словамі «намінальны ціск і (або) разліковы ціск»;

5) падпункт «ж» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ж) рэгламент пуску (спынення) ва ўмовах адмоўных тэмператур і іншыя звесткі, якія забяспечваюць бяспеку эксплуатацыі сасуда (пры наяўнасці іншых звестак).».

17. Абзац пяты падпункта «а» пункта 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«найменне і група рабочага асяроддзя;».

18. У пункце 23:

1) абзац чацвёрты падпункта «б» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«найменне і група рабочага асяроддзя;»;

2) у падпункце «г» слова «катла» замяніць словам «арматуры».

19. Пункт 25 прызнаць страціўшым сілу.

20. У абзацы першым пункта 28 словы «дзяржаў – членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (далей – дзяржавы-члены)» замяніць словамі «дзяржаў-членаў».

21. Падпункт «г» пункта 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«г) найменне вытворцы і яго таварны знак (пры наяўнасці);».

22. У сказе першым пункта 31 словы «звадкаваных вуглевадародных» выключыць.

23. У пункце 33 словы «зняцця з вытворчасці гэтага абсталявання або спынення яго вытворчасці» замяніць словамі «спынення вытворчасці гэтага абсталявання».

24. У пункце 37 словы «Мытнага саюза» замяніць словам «Саюза».

25. У падпунктах «а» і «б» пункта 40 словы «Адзіны рэестр органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый (цэнтраў) Мытнага саюза» замяніць словамі «адзіны рэестр органаў па ацэнцы адпаведнасці Саюза».

26. У пункце 42:

1) пасля слоў «у дачыненні да абсталявання» дапоўніць словамі «і элементаў абсталявання»;

2) слова «давыраб» замяніць словамі «выраб або канчатковы выраб».

27. Пункт 43 пасля слоў «у дачыненні да абсталявання» дапоўніць словамі «і элементаў абсталявання».

28. У абзацы першым падпункта «д» пункта 46 слова «давыраб» замяніць словамі «выраб або канчатковы выраб».

29. У найменні раздзела VII, пунктах 61–63 словы «дзяржаў – членаў Мытнага саюза» замяніць словам «Саюза».

30. Пункт 64 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«64. Маркіроўка абсталявання адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку Саюза сведчыць аб адпаведнасці яго патрабаванням усіх тэхнічных рэгламентаў Саюза (Мытнага саюза), дзеянне якіх распаўсюджваецца на гэта абсталяванне і якія прадугледжваюць нанясенне адзінага знака абарачэння прадукцыі на рынку Саюза.».

31. Раздзел VIII прызнаць страціўшым сілу.

32. Дадатак № 1 да ўказанага тэхнічнага рэгламенту выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«ДАДАТАК № 1

да тэхнічнага рэгламентуМытнага саюза «Аб бяспецыабсталявання, якое працуепад залішнім ціскам»(ТР МС 032/2013)(у рэдакцыі Рашэння СаветаЕўразійскай эканамічнай камісііад 23 красавіка 2021 г. № 49)

КЛАСІФІКАЦЫЯабсталявання па катэгорыях небяспекі

1. Катэгорыі абсталявання вызначаюцца ў адпаведнасці з табліцамі 1–9 гэтага дакумента.

Элементы абсталявання (зборачныя адзінкі) і камплектуючыя да яго, якія вытрымліваюць уздзеянне ціску, устройствы для паказвання і засцярогі, устройствы і прыборы бяспекі класіфікуюцца па 4-й катэгорыі. У выпадку іх вырабу (вытворчасці) для канкрэтнага абсталявання яны могуць класіфікавацца па той жа катэгорыі, што і абсталяванне, для якога яны выраблены (зроблены).

Калі абсталяванне прызначана для розных рабочых асяроддзяў адной групы або для рабочых асяроддзяў розных груп, то яно класіфікуецца па катэгорыі найбольшай групы з вызначаных для кожнага рабочага асяроддзя.

2. Катэгорыя абсталявання павялічваецца на 1 (акрамя 4-й катэгорыі), калі яно прызначана для эксплуатацыі з разліковай тэмпературай сценкі:

380 °C і больш – для вугляродзістых і нізкалегіраваных марганцовістых і крэмнемарганцовістых сталей;

450 °C і больш – для нізкалегіраваных хромамалібдэнавых і хромамалібдэнаванадыевых сталей;

525 °C і больш – для легіраваных высакахромістых мартэнсітнага класа і аўстэнітных сталей;

575 °C і больш – для сплаваў на жалезанікелевай аснове;

600 °C і больш – для сплаваў на нікелевай аснове.

Табліца 1

Катэгорыі сасудаў, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 1

Катэгорыя абсталявання

Умяшчальнасць абсталявання (м3)

Здабытак значэння разліковага ціску і значэння ўмяшчальнасці (МПа·м3)

Разліковы ціск (МПа)

1

2

3

4

1-я

большая за 0,001

большы за 0,0025 да 0,005 уключна

большы за 0,05

2-я

большая за 0,001

большы за 0,005 да 0,02 уключна

большы за 0,05

3-я

большая за 0,0001 да 0,001 уключна

не нармуецца

большы за 20 да 100 уключна

большая за 0,001

большы за 0,02 да 0,1 уключна

большы за 0,05

4-я

большая за 0,0001 да 0,001 уключна

не нармуецца

большы за 100

большая за 0,001

большы за 0,1

большы за 0,05

Табліца 2

Катэгорыі сасудаў, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 2

Катэгорыя абсталявання

Умяшчальнасць абсталявання (м3)

Здабытак значэння разліковага ціску і значэння ўмяшчальнасці (МПа·м3)

Разліковы ціск (МПа)

1

2

3

4

1-я

большая за 0,001 да 0,4 уключна

большы за 0,005 да 0,02 уключна

большы за 0,05 да 20 уключна

2-я

большая за 0,001 да 2 уключна

большы за 0,02 да 0,1 уключна

большы за 0,05 да 100 уключна

3-я

большая за 0,0001 да 0,001 уключна

не нармуецца

большы за 100 да 300 уключна

большая за 0,001 да 0,75 уключна

большы за 0,1 да 0,3 уключна

большы за 0,05

большая за 0,75

большы за 0,1

большы за 0,05 да 0,4 уключна

4-я

большая за 0,0001 да 0,001 уключна

не нармуецца

большы за 300

большая за 0,001

большы за 0,3

большы за 0,4

Табліца 3

Катэгорыі сасудаў, якія прызначаны для вадкасцей і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 1

Катэгорыя абсталявання

Умяшчальнасць абсталявання (м3)

Здабытак значэння разліковага ціску і значэння ўмяшчальнасці (МПа·м3)

Разліковы ціск (МПа)

1

2

3

4

1-я

большая за 0,02

большы за 0,02

большы за 0,05 да 1 уключна

2-я

большая за 0,0001 да 0,001 уключна

не нармуецца

большы за 50

большая за 0,001

большы за 0,02

большы за 1 да 50 уключна

3-я

большая за 0,001

не нармуецца

большы за 50

Табліца 4

Катэгорыі сасудаў, якія прызначаны для вадкасцей і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 2

Катэгорыя абсталявання

Умяшчальнасць абсталявання (м3)

Здабытак значэння разліковага ціску і значэння ўмяшчальнасці (МПа·м3)

Разліковы ціск (МПа)

1

2

3

4

1-я

большая за 0,0001 да 0,01 уключна

не нармуецца

большы за 100

большая за 0,02

большы за 1

большы за 1 да 50 уключна

2-я

большая за 0,01

большы за 1

большы за 50

Табліца 5

Катэгорыі паравых, вадагрэйных катлоў і сасудаў з агнявым абагрэвам

Катэгорыя абсталявання

Умяшчальнасць абсталявання (м3)

Здабытак значэння разліковага ціску і значэння ўмяшчальнасці (МПа·м3)

Разліковы ціск (МПа)

1

2

3

4

1-я

большая за 0,002

да 0,005 уключна

большы за 0,05

2-я

большая за 0,002

большы за 0,005 да 0,02 уключна

большы за 0,05 да 3,2 уключна

3-я

большая за 0,002 да 1 уключна

большы за 0,02 да 0,3 уключна

большы за 0,05 да 3,2 уключна

4-я

большая за 0,002

не нармуецца

большы за 3,2

большая за 0,002 да 1 уключна

большы за 0,3

большы за 0,05 да 3,2 уключна

большая за 1

не нармуецца

большы за 0,05 да 3,2 уключна

Табліца 6

Катэгорыі трубаправодаў і арматуры, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 1

Катэгорыя абсталявання

Намінальны дыяметр (мм)

Здабытак значэння разліковага ціску і значэння намінальнага дыяметра (МПа·мм)

Разліковы ціск (МПа)

1

2

3

4

1-я

большы за 25 да 100 уключна

да 100 уключна

большы за 0,05

2-я

большы за 25 да 100 уключна

большы за 100

большы за 1

большы за 100 да 350 уключна

да 350 уключна

большы за 0,05

3-я

большы за 100 да 350 уключна

большы за 350

большы за 1

большы за 350

не нармуецца

большы за 0,05

Табліца 7

Катэгорыі трубаправодаў і арматуры, якія прызначаны для сціснутых, звадкаваных, раствораных пад ціскам газаў і пары і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 2

Катэгорыя абсталявання

Намінальны дыяметр (мм)

Здабытак значэння разліковага ціску і значэння намінальнага дыяметра (МПа·мм)

Разліковы ціск (МПа)

1

2

3

4

1-я

большы за 32 да 100 уключна

большы за 100

большы за 0,05

большы за 100

большы за 100 да 350 уключна

большы за 0,05

2-я

большы за 100 да 250 уключна

большы за 350

большы за 0,05

большы за 250

большы за 350 да 500 уключна

большы за 0,05

3-я

большы за 250

большы за 500

большы за 0,05

Табліца 8

Катэгорыі трубаправодаў і арматуры, якія прызначаны для вадкасцей і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 1

Катэгорыя абсталявання

Намінальны дыяметр (мм)

Здабытак значэння разліковага ціску і значэння намінальнага дыяметра (МПа·мм)

Разліковы ціск (МПа)

1

2

3

4

1-я

большы за 25

большы за 200

большы за 0,05 да 1 уключна

2-я

большы за 25

большы за 200

большы за 1 да 50 уключна

3-я

большы за 25

не нармуецца

большы за 50

Табліца 9

Катэгорыі трубаправодаў і арматуры, якія прызначаны для вадкасцей і выкарыстоўваюцца для рабочых асяроддзяў групы 2

Катэгорыя абсталявання

Намінальны дыяметр (мм)

Здабытак значэння разліковага ціску і значэння намінальнага дыяметра (МПа·мм)

Разліковы ціск (МПа)

1

2

3

4

1-я

большы за 200

большы за 500

большы за 1 да 50 уключна

2-я

большы за 200

не нармуецца

большы за 50».

33. У дадатку № 2 да ўказанага тэхнічнага рэгламенту:

1) падпункт «в» пункта 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«в) статычны ціск у рабочых умовах і статычны ціск ва ўмовах выпрабавання з улікам гідрастатычнага ціску вадкасці ў абсталяванні і (або) ціску сыпучага матэрыялу, а таксама кароткачасовае павышэнне ціску падчас дзеяння засцерагальных устройстваў;»;

2) падпункт «г» пункта 2 выключыць;

3) у пункце 14:

падпункты «б» і «в» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«б) на падставе матэматычнага мадэліравання гранічных станаў і прамога вызначэння гранічнай нагрузкі;

в) на падставе лікавага аналізу напружана-дэфармаванага стану;»;

дапоўніць падпунктам «г» наступнага зместу:

«г) на падставе механікі разбурэння.»;

4) у пункце 15 словы «Пры разліку на трываласць» замяніць словамі «Пры распрацоўцы (праектаванні)»;

5) у пункце 16:

у сказе першым падпункта «а» словы «максімальна дапушчальнага» выключыць;

падпункт «в» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«в) матэрыялы для вырабу абсталявання выбіраюцца з улікам дыяпазону разліковых тэмператур;»;

6) падпункт «е» пункта 17 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«е) адноснае падаўжэнне і адноснае звужэнне папярочнага сячэння пры разрыве стандартных узораў;»;

7) пункт 20 прызнаць страціўшым сілу;

8) у падпункце «а» пункта 21:

па тэксце словы «максімальна дапушчальнай тэмпературы» замяніць словамі «разліковай тэмпературы сценкі»;

у абзацы першым слова «пластычных» выключыць;

апошні абзац дапоўніць словамі «(мяжа паўзучасці выкарыстоўваецца для вызначэння дапушчальнага напружання ў тых выпадках, калі адсутнічаюць даныя па мяжы працяглай трываласці або калі па ўмовах эксплуатацыі неабходна абмяжоўваць дэфармацыю (перамяшчэнні))»;

9) пункт 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«22. Пры адсутнасці даных па мінімальным значэнні ўмоўнай мяжы цякучасці пры 1 працэнце астаткавай дэфармацыі дапускаецца пры вызначэнні дапушчальных напружанняў для аўстэнітнай сталі ў адпаведнасці з пунктам 21 гэтых Патрабаванняў выкарыстоўваць мінімальнае значэнне ўмоўнай мяжы цякучасці пры 0,2 працэнта астаткавай дэфармацыі і разліковай тэмпературы сценкі з каэфіцыентам запасу nт = 1,3:

Для абечкаў, труб, днішчаў і іншых элементаў з аўстэнітнай сталі (акрамя фланцаў), дэфармацыю (перамяшчэнне) якіх у рабочых умовах няма неабходнасці абмяжоўваць, пры вызначэнні дапушчальных напружанняў у адпаведнасці з пунктам 21 гэтых Патрабаванняў дапускаецца ў выпадку, калі гэта прадугледжана стандартамі, у адпаведнасці з якімі вядуцца разлік і праектаванне, выкарыстоўваць мінімальнае значэнне ўмоўнай мяжы цякучасці пры 0,2 працэнта астаткавай дэфармацыі і разліковай тэмпературы сценкі з каэфіцыентам запасу nт = 1,1, але не больш, чым мінімальнае значэнне ўмоўнай мяжы цякучасці пры 0,2 працэнта астаткавай дэфармацыі і тэмпературы 20 °C з каэфіцыентам запасу nт = 1,5:

»;

10) пункт 28 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«28. Вытворца забяспечвае правядзенне кантролю зварных злучэнняў абсталявання. Метады правядзення неразбуральнага кантролю і яго аб’ём вызначаюцца распрацоўшчыкам праекта (канструкцыі) абсталявання зыходзячы з неабходнасці больш дакладнага і поўнага выяўлення недапушчальных дэфектаў з улікам уласцівасцей матэрыялаў і ўказваюцца ў праектнай (канструктарскай) дакументацыі абсталявання.»;

11) пункт 30 прызнаць страціўшым сілу;

12) падпункт «а» пункта 32 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«а) выпрабаванні ціскам на трываласць і герметычнасць;»;

13) пункт 37 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«37.

Пры выбары матэрыялаў для вырабу абсталявання (зборачных адзінак, дэталей) неабходна ўлічваць разліковы ціск, тэмпературу сценкі (разліковую і мінімальна дапушчальную), хімічны састаў і характар асяроддзя, тэхналагічныя ўласцівасці і каразійную стойкасць матэрыялаў.

Даныя аб прымененых пры вырабе (вытворчасці) абсталявання матэрыялах прыводзяцца ў тэхнічнай дакументацыі.»;

14) падпункт «а» пункта 38 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«а) якія валодаюць уласцівасцямі (пластычнасцю, трываласцю), што дазваляюць выкарыстоўваць іх у працэсе эксплуатацыі і пры выпрабаваннях абсталявання. Калі пры выбары матэрыялу адсутнічае магчымасць гарантавана выключыць небяспеку крохкага разбурэння ў сувязі з канструкцыйнымі асаблівасцямі і ўмовамі эксплуатацыі абсталявання, неабходна прадугледзець для выключэння такой небяспекі адну або некалькі з наступных мер: правядзенне разліку канструкцыі на супраціўленне крохкаму разбурэнню, павышэнне каэфіцыента запасу трываласці, узмацненне жорсткасці патрабаванняў да кантролю на стадыі вырабу абсталявання, забеспячэнне рэжымных мерапрыемстваў (павышэнне тэмпературы на момант дасягнення ціскам разліковага значэння, абмежаванне хуткасці пуску);»;

15) пункт 40 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«40. Для зняцця астаткавых напружанняў у элементах абсталявання, якія ўзнікаюць у працэсе іх вырабу, недапушчальных з пункту гледжання бяспечнай эксплуатацыі абсталявання, павінна праводзіцца тэрмічная апрацоўка. Неабходнасць, від і рэжымы тэрмічнай апрацоўкі вызначаюцца распрацоўшчыкам абсталявання.»;

16) пункт 43 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«43. Зварныя і іншыя нераздымныя злучэнні элементаў абсталявання, якія выконваюцца пры вырабе, у тым ліку па месцы эксплуатацыі, павінны быць падвергнуты неразбуральнаму кантролю, па выніках якога павінны быць аформлены справаздачныя дакументы. Пры распрацоўцы тэхналогіі вырабу абсталявання павінна быць забяспечана выкананне ўказанага патрабавання.

Зварныя і іншыя нераздымныя злучэнні элементаў абсталявання павінны быць даступны для неразбуральнага кантролю, прадугледжанага праектам і ўказаннямі (інструкцыяй) па эксплуатацыі, на працягу ўсяго тэрміну эксплуатацыі абсталявання.

Метады (віды) неразбуральнага кантролю ўстанаўліваюцца распрацоўшчыкам абсталявання.»;

17) абзац першы пункта 51 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«51. Рычажна-грузавы засцерагальны клапан або спружынны засцерагальны клапан абсталёўваецца ўстройствам для праверкі спраўнасці дзеяння клапана падчас работы абсталявання шляхам прымусовага адкрыцця. У выпадку, калі прымусовае адкрыццё недапушчальнае па ўласцівасцях рабочага асяроддзя або ва ўмовах тэхналагічнага працэсу, вытворца павінен вызначыць парадак і метады праверкі засцерагальных клапанаў.»;

18) у абзацы першым пункта 52 словы «Абсталяванне, разлічанае на рабочы ціск, які» замяніць словамі «Абсталяванне, разліковы ціск якога»;

19) у абзацы першым пункта 54 слова «абсталяванні» замяніць словам «сасудзе», словы «максімальна дапушчальны рабочы ціск» замяніць словамі «разліковы ціск»;

20) пункт 55 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«55. Пры працуючых засцерагальных клапанах дапускаецца перавышэнне разліковага ціску ў сасудзе не большае чым на 25 працэнтаў пры ўмове, што гэта перавышэнне пацверджана разлікам на трываласць і прадугледжана ўказаннямі (інструкцыяй) па эксплуатацыі сасуда.»;

21) у сказах першым і другім пункта 56 словы «максімальна дапушчальнага рабочага ціску» замяніць словамі «разліковага ціску»;

22) сказ другі пункта 57 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«На абсталяванні перасоўных кацельных установак не дапускаецца ўстаноўка рычажна-грузавых засцерагальных клапанаў.»;

23) пункт 59 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«59. Прапускная здольнасць засцерагальнага клапана пацвярджаецца адпаведнымі выпрабаваннямі галаўнога ўзору засцерагальнага клапана гэтай канструкцыі, праведзенымі яго вытворцам, і ўказваецца ў пашпарце засцерагальнага клапана.»;

24) у абзацы другім пункта 63 словы «запорнымі арматурамі» замяніць словамі «запорнай арматурай»;

25) у сказе першым пункта 66 словы «сродкі вымярэнняў» замяніць словам «паказальнікі»;

26) у абзацы другім пункта 68:

у сказе першым словы «узроўнях вадкасці прамога дзеяння» замяніць словамі «трубах, якія злучаюць паказальнік узроўню вадкасці прамога дзеяння з абсталяваннем,»;

у сказе другім словы «якія ўваходзяць» замяніць словамі «якая ўваходзіць», слова «паказальнікаў» замяніць словам «паказальніка»;

27) пункт 85 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«85. На вадагрэйных катлах з цеплапрадукцыйнасцю большай за 1,163 МВт устанаўліваюцца рэгіструючыя сродкі вымярэння тэмпературы вады на выхадзе з катла.»;

28) у пункце 89 словы «вадагрэйныя катлы з прадукцыйнасцю пары большай за 21 ГДж/ч» замяніць словамі «вадагрэйныя катлы з цеплапрадукцыйнасцю большай за 5,83 МВт»;

29) у пункце 90:

падпункт «б» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«б) на катле з параперагравальнікам на барабане катла і за параперагравальнікам да галоўнай запорнай арматуры;»;

у падпункце «г» слова «перагравальнікам» замяніць словам «параперагравальнікам».

34. У раздзеле I дадатку № 3 да ўказанага тэхнічнага рэгламенту пазіцыю «Вуглекіслата» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Двухвокіс вугляроду

чорны

двухвокіс вугляроду

жоўты

–».

___________