ЕЎРАЗІЙСКАЯ ЭКАНАМІЧНАЯ КАМІСІЯ
КАЛЕГІЯ
РАШЭННЕ
«15» лістапада 2022 г.
№ 175
г. Масква
Аб унясенні змянення ў пералік агульных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза
У адпаведнасці з пунктам 9 Пратакола аб інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях і інфармацыйным узаемадзеянні ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (дадатак № 3 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года) Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыла:
1. Пазіцыі 52 і 53 пераліку агульных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, зацверджанага Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 14 красавіка 2015 г. № 29, выключыць.
2. Гэта Рашэнне ўступае ў сілу па сканчэнні 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня Калегіі
Еўразійскай эканамічнай камісіі
М. Мясніковіч
